Ужо сёньня: 115 гадоў з дня нараджэньня Ларысы Геніюш, пятая гадавіна прэзыдэнцкіх выбараў-2020

Менск, 9 жніўня 2020 году

Падзеі 9 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

9 жніўня 2020 году ў Беларусі адбыліся прэзыдэнцкія выбары. Яны прайшлі ва ўмовах масавых фальсыфікацыяў. Паводле агучаных ЦВК зьвестак, Аляксандар Лукашэнка набраў 80,1%, Сьвятлана Ціханоўская — 10,2%. На шмат якіх участках незалежныя назіральнікі фіксавалі несумненную перавагу Ціханоўскай. Ужо ўвечары 9 жніўня пачаліся масавыя пратэсты і затрыманьні. Апошнія набылі маштаб рэпрэсіяў, якіх не было ў найноўшай гісторыі Беларусі. Вынікі выбараў не прызнала міжнародная супольнасьць.

Рэпрэсіі працягваюцца дагэтуль. Паводле агучаных 4 жніўня 2025 году даных праваабарончага цэнтру «Вясна», з 2020 году мінімум 8.519 чалавек сутыкнуліся з крымінальным перасьледам па палітычных матывах, у дачыненьні да ня менш 7.190 чалавек вынесеныя палітычна матываваныя прысуды, 33 накіраваныя на прымусовае псыхіятрычнае лячэньне.

Таксама ў гэты дзень

1483 ― Адчынена Сіксцінская капэла.

1500 ― Маскоўскія войскі ўзялі Таропец у ходзе маскоўска-літоўскай вайны (1500—1503).

1944 ― Заснаваны Менскі аўтамабільны завод.

1945 ― адбылося атамнае бамбаваньне Нагасакі авіяцыяй ЗША.

1965 ― Сінгапур аддзяліўся ад Малайзіі і атрымаў незалежнасць.

1974 ― Рычард Ніксан падаў у адстаўку з пасады прэзідэнта ЗША.


Ядзерны «грыб« ад выбуху ядзернай бомбы, Нагасакі, 9 жніўня 1945 году


1999Уладзімір Пуцін прызначаны выканаўцам абавязкаў старшыні ўраду Расеі.

У гэты дзень нарадзіліся

1890Максім Бурсевіч, дзеяч беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі, пэдагог, публіцыст.

1910Ларыса Геніюш, пісьменьніца, дзяячка беларускага адраджэньня, сакратар Рады БНР, зьняволеная ГУЛАГу ў 1948 — 1956 гадах.

Ларыса Геніюш


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Супрацоўнік КДБ: «Сустрэча з Геніюш памяняла мой лёс». У Празе ўспаміналі выбітную беларускую паэтку

1926 Янка Запруднік, дзяяч беларускага нацыянальнага руху, гісторык і журналіст.

Янка Запруднік

У памяці

1516 Геранімус Босх, мастак эпохі Паўночнага Адраджэньня XV–XVI стагодзьдзяў.

Карабель дурняў, Геранімус Босх


1870Чарлз Дыкенс, ангельскі пісьменьнік.

Чарлз Дыкенс


1943 ― памёр Хаім Суцін, францускі мастак паходжаньнем зь Беларусі.

Карціна Хаіма Суціна "Ева"


1976 Іван Мележ, беларускі пісьменьнік.

Іван Мележ