9 жніўня ў Варшаве на Нацыянальным стадыёне пачынаецца маштабны канцэрт беларускага рэпера Макса Каржа, разьлічаны на 60 тысяч гледачоў.
У Вялікабрытаніі пройдзе сустрэча дарадцаў па нацыянальнай бясьпецы з эўрапейскіх краін, Украіны і ЗША, паведаміў брытанскі ўрад пасьля тэлефоннай размовы ў суботу прэзыдэнта Ўкраіны Уладзіміра Зяленскага і брытанскага прэм’ера Кіра Стармера.
У пятую гадавіну пачатку пратэстаў у Беларусі ў Варшаве прайшла акцыя «Марш Свабоды».
У Вільні адбылася акцыя беларусаў, прысьвечаная гадавіне выбараў 2020 года ў Беларусі і жорсткага разгону пратэстоўцаў 9 жніўня.
Ордэн перадалі Крысьціне Шыянок, якая была кантактнай асобай на выпадак сьмерці Марыі Зайцавай.
Служба бясьпекі Украіны (СБУ) паведаміла, што раніцай 9 жніўня дальнабойныя бесьпілётнікі атакавалі тэрмінал у Татарстане, дзе захоўваліся ўдарныя дроны «Шахед» і замежныя камплектуючыя да іх.
Раніцай 9 жніўня расейская армія атакавала бесьпілётнікам мікрааўтобус у прыгарадзе Хэрсона, паведаміла гарадзкая ваенная адміністрацыя Хэрсону.
Галоўнае палягае ў тым, што Лукашэнка настойліва спрабуе ўпісацца ў перамоўны працэс ЗША і Расеі, больш таго, прэтэндуе ў ім на важную ролю. Чарговым разам ён заклікае правесьці перамовы паміж Пуціным і Трампам у Менску, бярэцца арганізаваць такую сустрэчу.
Да пяцігодзьдзя падзей у Беларусі шэраг міжнародных арганізацый і сусьветных лідэраў зрабілі заявы, у якіх падтрымліваюць дэмакртычныя перамены ў Беларусі і асуджаюць сыстэматычныя парушэньні рэжымам правоў чалавека ў Беларусі.
На канфэрэнцыі, якая будзе доўжыцца два дні, плянуецца абмеркаваць стратэгію дзеяньняў дэмакратычных сіл для зьмяненьня сытуацыі ў Беларусі.