У сумеснай заяве лідэраў ЭЗ адзначана, што мірнае пагадненьне магчымае толькі пры выкананьні шэрагу ўмоваў:
- Украіна мусіць атрымаць «моцныя і надзейныя гарантыі бясьпекі».
- Міжнародныя межы не павінны зьмяняцца сілай.
- Цяперашняя лінія фронту павінна стаць зыходным пунктам перамоваў.
- Мірнае вырашэньне канфлікту немагчымае без удзелу Ўкраіны.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі цалкам падтрымаў заяву Эўразьвязу.
Сустрэча прэзыдэнтаў ЗША і Расеі адбудзецца 15 жніўня на Алясцы.
Форум