Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля Адэсы ад мінаў у моры загінулі тры чалавекі


Затока да вайны была папулярным курортным паселішчам, у тым ліку сярод беларусаў
Затока да вайны была папулярным курортным паселішчам, у тым ліку сярод беларусаў

У курортных паселішчах Затока і Караліна-Бугаз за адзін дзень падарваліся ў моры тры чалавекі — жанчына і два мужчыны.

Выбух адбыўся прыкладна за 50 мэтраў ад берагу.

Мясцовыя ўлады заклікаюць адпачываць толькі на дазволеных пляжах, правераных на адсутнасьць мінаў і абсталяваных сховішчамі. Такія ёсьць у Адэсе, Чарнаморску і Прыморскім.

На ўсіх пляжах Затокі і Караліна-Бугазу купацца забаронена, але, мяркуючы па кадрах з сацыяльных сетак, шмат каго гэта не спыняе.

У мінулым месяцы міна здэтанавала на іншым некалі папулярным курорце — у Коблеве, аднаго чалавека параніла.

Сёньня, 10 жніўня, расейскія войскі працягвалі атакаваць Украіну дронамі. На Херсоншчыне ў Станіславе расейскі дрон забіў мужчыну 1988 г.н., а ў Дудчанах пашкодзіў фасад і дах шматкватэрнага дому. У Сумах дрон ударыў па даху абласной адміністрацыі.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG